Іосіф Бродскі

(1940-1996)

Рускі паэт. Нарадзіўся ў Ленінградзе. Да пятнаццаці гадоў вучыўся ў школе. Спрабаваў паступіць у школу падводнікаў, але не быў прыняты. У 1955 годзе працаваў на ваенным заводзе фрэзероўшчыкам, займаючыся самаадукацыяй. Сур'ёзна захапіўся паэзіяй. Пачаў вывучаць польскую мову і перакладаць польскіх паэтаў. Разам з А. Найманам і Е. Рэйнам уваходзіў у акружэнне А. Ахматавай ў апошнія гады яе жыцця.

У 1964 быў арыштаваны і прысуджаны да пяці гадоў спасылкі за «дармаедства». У 1965 быў датэрмінова вызвалены дзякуючы заступніцтву дзеячаў культуры і пад ціскам грамадскай думкі як у СССР, так і за мяжой. Тым не менш, ні адзін часопіс або выдавецтва не адважыліся публікаваць яго вершы. Ён змог надрукаваць толькі чатыры вершы ў зборніку «День поэзии» некалькі дзіцячых вершаў і перакладаў.

У 1972 вымушаны быў эміграваць у ЗША. Пісаў на англійскай мове. На Захадзе, у асноўным, у ЗША, выйшла восем вершаваных кніг на рускай мове: «Стихотворения и поэмы», «Остановка в пустыне», «В Англии», «Конец прекрасной эпохи», «Часть речи», «Римские элегии», «Новые стансы к Августе», «Урания».

У 1987 яму была прысуджана Нобелеўская прэмія ў галіне літаратуры.

Апошнія гады жыцця правёў у Нью-Ёрку. Паводле завяшчання, пахаваны ў Венецыі.