Журналiстка, паэтка

Нарадзiлася ў 1989 г. у Баранавiчах, скончыла фiлфак ГрДзУ па спецыяльнасцi "Журналiстыка".

У 2012-2016 гг. — адна са стваральнiц i рэдактарка часопiса "Поколение" у Гароднi.

Аўтарка трох кнiг-рэпартажаў, а таксама кнiгi-даследвання "Кнiга про чудеса".


Працуе як вольны журналiст, жыве ў Мiнску.


— Лiчыце сябе пiсьменнiцай?
— Хутчэй ужо сторытэллеркай. Штосьцi мне пакуль не дазваляе, таму што… Што будзе, калi я так скажу? Высокая ступень iдэнтычнасцi з’явiцца?
— Добра, акрамя сторытэллеркi, хто вы?
— Ну, я даследцыца. Аднак i даследванне — гэта ўсё адно трохi iншае, таму што пасля даследвання ты павiнна трансфармаваць сваё мысленне ў камунiкацыю. Самае кайфовае ў журналiстыцы i нават у жыццi — даследванне i моманты, калi ты робiш вынаходнiцтвы. Аднак, гэта трэба пасля яшчэ ўкласцi ў розум чытача, таму проста даследчыкам у нейкiм сэнсе лягчэй быць.
— Але ў вершах вы не проста даследчыца i журналiстка, вы таксама i паэтка. Так можна казаць?
— Так, бо гэта я больш-менш пастаянна раблю.
— Ага, усё ж самаiдэнтыфiкацыя ёсць. Цi дапамагае вам у даследваннях тое, што вы паэтка?
— Хутчэй на паэзiю даследваннi уплываюць. Не ведаю, цi паэзiя дапамагае размаўляць з людзьмi, але размовы дапамагаюць паэзii. Але найбольш на яе ўплывае ўсё ж маё жыццё. Не толькi на паэзiю, на журналiстскiя тэксты таксама. Калi б маё жыццё апошнія два гады было iншым, "Книга про чудеса" таксама была б зусiм iншай.
— Вашае прыватнае жыццё ўплывала на тыя журналiсцкiя гiсторыi, якiя вы распавядаеце?
— Вельмi, таму што я задаю пытаннi, якiя мяне хвалююць. Магчыма, таму гiсторыя i атрымлiваецца. У гэтым сэнсе я сапраўды пiсьменнiца.
— У гэтым, здаецца, i моц творчасцi, i толькi тады яно здаецца мне жывым, калi ў iм прысутнiчае аўтар. Тое, што вас хвалюе немагчыма схаваць.
— Добра, вы перамаглi наконт пiсьменнiцы.

(з iнтэрв’ю с Аляксандрам Шурскiм)
фота jenet bonishi