Публікацыі Крысціны Бандурынай у часопісе "TAUBIN":
Крысціна Бандурына


Паэтка, рэдактарка паэзіі.

Нарадзілася ў 1992 годзе ў Мазыры. Скончыла філфак ГДУ імя Францыска Скарыны, магістратуру БДУ. Фіналістка конкурсу "Экслібрыс" імя Аляксандра Уласава (2014), выпускніца Школы маладога пісьменніка пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў (2015), Школы маладога літаратара "W/Rights" (аддзяленне паэзіі і перакладу, 2020), стыпендыятка S. Fischer Foundation (Берлін, 2022), удзельніца праграмы "Рэзідэнцыя маладога літаратара" (Вільнюс, 2015), праектаў "Вершаява" і "Перастварэнне" Фонда Роберта Боша і Беларускага ПЭН–цэнтра (2017–2018), шматлікіх літаратурных імпрэз і фестываляў.

ЛГБТ-актывістка, вяла блог, прысвечаны праблеме хатняга гвалту. У сваіх паэтычных тэкстах таксама закранае пытанні гвалту — ад прыватнай гісторыі адной сям'і да маштабаў цэлай краіны.

Лаўрэатка прэміі "Залаты апостраф" часопіса "Дзеяслоў" у намінацыі "Дэбют" (2016). Аўтарка паэтычных зборнікаў "Homo" (2019), "Самае трывожнае лета" (2023). Мае зборнік перакладаў вершаў на расейскую мову ("Псалмы и сонники", 2021).

Вершы перакладаліся на рускую, украінскую, англійскую, нямецкую, літоўскую, чэшскую, польскую, шведскую і дацкую мовы.

Жыве ў Мінску.