Вера Бейка
Літаратуразнаўца, выкладчыца.
Нарадзілася ў Петрыкаве, скончыла філалагічны факультэт Мазырскага педагагічнага універсітэту, аспірантуру па кафедры беларускай мовы.
Кандыдат філалагічных навук. Аўтарка навуковых і навукова-папулярных публікацый (пад дзявочым прозвішчам). Цяпер выкладае філалагічныя дысцыпліны ў навучальных установах КНР.
Жыве ў Гуанчжоў.