Паэтка, даследчыца амерыканскай, рускай і беларускай паэзіі XX–XXI стст.

Нарадзілася (у 1998-м) і вырасла ў Мінску. Зараз жыве ў Львове. Скончыла літаратурную праграму факультэта вольных мастацтваў СПбДУ і Бард Коледжа. У дадзены момант заканчвае магістратуру НДУ ВШЭ СПб (“Руская літаратура ў крос-культурнай і інтэрмедыяльнай перспектывах”), бярэ ўдзел у працы гуртка “Красное знание” і ўваходзiць у рэдкалегію студэнцкага навуковага часопіса ВШЭ СПб (“Своими словами”).

Вершы на рускай і ангельскай мовах публікаваліся ў анлайн-выданнях "Ф-письмо на Syg.ma", "Двоеточие" і "Новая карта русской литературы", у друкаваных выданнях "rdbnpng" (Yale University Radio) і "Writer’s Block" (University College London). Cпецыяльная згадка журы паэтычных прэмій “Цикада” і прэміі ім. А. Драгамошчанкi (2021).

Літаратурная рэдактарка білінгвальнага паэтычнага зборніка Данііла Задарожнага "небезпечні форми близькості/опасные формы близости" (Дняпро: Герда, 2021).
Публікацыі Юліі Чарнышовай у часопісе "Taubin":