Беларуская драматургіня і акторка.

Нарадзілася ў Мінску. Скончыла Ліцэй БДУ, філалагічны клас (2004), Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт, педагагічная псіхалогія (2009); каледж ECLAB, канцэнтрацыя “Сучаснае мастацтва і тэатр” (2017).

Стыпендыятка дзвюх літаратурных рэзідэнцый: у Вільні, Літва (2019) і ў Краснагрудзе, Польшча (2021). Удзельніца Лабараторыі сацыяльнага тэатра (Мінск) як акторка і аўтарка тэкстаў, якая працуе з дакументальнымі матэрыяламі на важныя сацыяльныя тэмы (хатні гвалт, дыскрымінацыя, прыгнечаныя людзі, гвалт з боку ўлады).

Падчас удзелу ў мірных пратэстах 2020 года ў Мінску трапіла за краты. З 2021 года жыве ў выгнанні.

Аўтарка некалькіх п’ес:

"Гаргоны" — п’еса, напісаная ў межах тэатральнай рэзідэнцыі "Дом творцаў" у Варшаве ў 2022, прэзентаваная на ютуб-канале рэзідэнцыі і ў межах Фестываля беларускай кнігі "Прадмова".

"Далікатна" — п'еса пра межы чалавечага і нечалавечага досведу на прыкладзе псіханеўралагічнага інтэрната для дарослых, Мінск – Вільня, 2020. П’еса ўвайшла ў шорт-лісты драматургічных фестываляў "Next Stage Europe" (Германія), "Writebox" (Беларусь) і "Любімаўка" (Расія).

"Апошні сняданак" (Мінск, 2019) — п’еса пра праблемы, з якімі сутыкаюцца дзеці алкаголікаў. П’еса ўвайшла ў шорт-ліст драматургічнага фестывалю "Writebox" (Беларусь) і ў лонг-ліст "Любімаўкі" (Расія).

"Мастэктамія" (Мінск, 2018) — п'еса пра небяспечнасць гарадской прасторы і пачуццё безабароннасці ў грамадстве. П’еса ўвайшла ў шорт-ліст драматургічнага фестывалю "Нічыя" (Расія) і ў лонг-ліст "Writebox" (Беларусь). Апублікаваная ў анталогіі сучаснай беларускай драматургіі "Усё нармальна. Яе версія" (2020).

Публікацыі Касі Чэкатоўскай у часопісе "Taubin":
Кася Чэкатоўская