Публікацыі Вольгі Касцюк ў часопісе "Taubin":
Вольга Касцюк

Нарадзілася на Палессі ў вёсцы Радчыцк Столінскага раёну. Скончыла філфак БДУ, аддзяленне рускай мовы і літаратуры і два курсы Майі Кучэрскай "Creative Writing School" (Расея), удзельнічала ў воркшопе Кэры Раян (WLAG), у лабараторыі фем-пісьма "Расцяжэнне", з’яўляецца студэнткай Беларускага калегіюма (семінар Ганны Севярынец "Беларуская класіка па літарах: павольнае чытанне"). У гэтым годзе запусціла кніжны клуб Bielaruskaja Čytackaja Bramka (анлайн), дзе ўсе жадаючыя раз на месяц абмяркоўваюць адну з кніг сучаснай беларускай літаратуры.

Публікавалася ў зборніку "Расцяжэнне", на сайце газеты "Новы час", у фем- квір- часопісе FEMINIST ORGY MAFIA, Tint Journal (Austria), PEPPER Magazine (USA), у анлайн-выданні ROAR (Russian Oppositional Arts Review). У другім выпуску літаратурнага зіна "Где-то" (Расея), у зіне "ЭББ 2. Что мы наделали", у часопісах "Иные берега" (Фінляндыя), "Дактиль" (Казахстан), "Незнание" (Расея) і інш.

Зараз жыве ў Новай Зеландыі.