Нарадзіўся ў 1973 г.

Паэт, перакладчык, эсэіст. Аўтар дзесяці кніг "дарослай" паэзіі і адной кніжкі вершаў для дзяцей.

Лаўрэат прэміі Польскага ПЭН-клуба за пераклады польскай паэзіі і прэміі імя Карласа Шэрмана за пераклады вершаў Шарля Бадлера; лаўрэат прэміі "Кніга году" за зборнік "Нататкі таткі" і прэміі імя Наталлі Арсенневай за кнігу вершаў "Школа травы".

Перакладае паэзію з французскай, польскай, ангельскай, украінскай, рускай ды іншых моў. Вершы Хадановіча перакладзеныя на два дзясяткі моў.
Фота Марыі Сёдэрберг
Андрэй Хадановіч
Публікацыі Андрэя Хадановіча ў часопісе "Taubin":