Тодар Кляшторны


Нарадзіўся ў 1903 годзе ў вёсцы Парэчча Лепельскага павета Віцебскай губерні. Служыў у Чырвонай Арміі, вучыўся на рабфаку, скончыў філалагічны факультэт БДУ, працаваў у рэдакцыях мінскіх газет і часопісаў, на Беларускім радыё. Быў сябрам літаратурных аб’яднанняў «Маладняк», «Узвышша», «БелАПП”. Першыя вершы надрукаваў у 1925 годзе (часопіс «Аршанскі маладняк»).

Аўтар зборнікаў вершаў «Кляновыя завеі» (1927), «Светацені» (1928), «Ветразі» (1929), «Праз шторм на штурм» (1934), паэма «Палі загаманілі» (1930) і кніжкі-малюнку для дзяцей «Пра зайца, ваўка і мядзведзя» (1935).

Пераклаў на беларускую мову асобныя творы Маякоўскага, Асеева, Безыменскага, Галоднага, Лахуці, Первамайскага.

3 лістапада 1936 года Тодара Кляшторнага арыштавалі органы НКУС і 3 кастрычніка 1937 года пасля доўгіх катаванняў расстралялі на ўскраіне парка Чалюскінцаў. Было тады паэту 34 гады.

Публікацыі Тодара Кляшторнага ў часопісе "Taubin":