Публікацыі Насты Кудасавай у часопісе "Taubin":
Наста Кудасава

Паэтка, перакладчыца. Нарадзілася 25 мая 1984 г. у Рагачове Гомельскай вобласці. Скончыла рагачоўскую сярэднюю школу №5 (2001), філалагічны факультэт і магістратуру БДУ (2007).

У перыядычных выданнях друкуецца з 1999 г. ("Наша ніва", "Дзеяслоў", "Маладосць", "Верасень", "Новы час", "Літаратура і мастацтва" і іншыя). Аўтарка кніг паэзіі "Лісце маіх рук" (2006), "Рыбы" (2013), "Маё невымаўля" (2016), "Вясна. Вуснам цесна" (2021). Сябра "Саюза беларускіх пісьменнікаў".

Атрымала прэмію Беларускага ПЭН-цэнтра "Кніга году-2016" за зборнік "Маё невымаўля", прэмію "Празрысты Эол" (2018) у намінацыі "Найлепшая паэтычная публікацыя года", літаратурную прэмію імя Міхася Стральцова ў 2021 г. Лаўрэатка стыпендыі імя Магдалены Радзівіл для пісьменніц і перакладчыц (2018), лаўрэатка першага фэста Уладзіміра Караткевіча (2019). Удзельніца Рэзідэнцыі маладога літаратара ў Вільні, а таксама розных паэтычных фестываляў – "Вершы на асфальце", "Кіеўскія лаўры", "Meridian Lutsk" і інш.

Творы перакладаліся на рускую, украінскую, балгарскую, польскую, чэшскую, англійскую мовы.