Публікацыі Вячаслава Лявіцкага ў часопісе "Taubin":
Вячаслаў Лявіцкі

Украінскі паэт, перакладчык, літаратуразнаўца.

Нарадзіўся ў 1988 г. у Кіеве. Скончыў Інстытут філалогіі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Т. Шаўчэнкі (2009). Кандыдат філалагічных навук (з 2012 г.).

Аўтар трох зборнікаў паэзіі (найнавейшы — "Long Play", люты 2022 г.) і некалькіх манаграфій. Актыўны папулярызатар беларускай літаратуры, у тым ліку суперакладчык на ўкраінскую мову паэтычнага зборніка Андрэя Хадановіча "Беларускі мужчына" і анталогіі сучаснага беларускага апавядання "Як рыба аб лёд" ("Абодва", 2015), кнігі Наталкі Харытанюк і Лізаветы Ганчаровай "Казка пра тое, як Святога Міколу забаранялі" (2021). Укладальнік, суперакладчык і аўтар пасляслоўя да анталогіі-білінгвы "Бум-Бам-Літ" (Кіеў: "Люта Справа", 2021). Пераможца шэрагу ўкраінскіх і замежных конкурсаў, у тым ліку "Экслібрыс" імя Уладзіміра Караткевіча (2020) "Саюза беларускіх пісьменнікаў". Прызёр "Фэста аднаго верша" (Мінск, 2021).

Жыве і працуе ў Кіеве.

Фота — З. К.