Фота Паўла Касцюкевіча
Марыя Мартысевіч

Паэтка, перакладчыца, публіцыстка, арганізатарка культурных праектаў.

Нарадзілася ў 1982 г. у Мінску.

Перакладае паэзію і прозу з англійскай, польскай, рускай, украінскай, чэшскай моваў. Каардынатарка шматлікіх культурных праектаў, арганізатарка літаратурных падзей. З 2017 года — рэдактарка незалежнай кніжнай серыі "Амерыканка". З 2019 года — сябра Рады Беларускага ПЭН-цэнтра.

Выдала шэраг перакладных кніг і чатыры ўласныя: "Цмокі лятуць на нераст: эсэ ў вершах і прозе" (2008), "Амбасада: вершы свае і чужыя" (2011), "Сарматыя" (2018), "Як пазбыцца Маматута" (2020). У 2019 атрымала за кнігу "Сарматыя" дзве літаратурныя прэміі.

Жыве ў Мінску.