Публікацыі Марыі Паўлікоўскай-Яснажэўскай у часопісе "Taubin":
Польская паэтка, звязаная з колам скамандрытаў, яскравая прадстаўніца міжваеннага дваццацігоддзя.

Нарадзілася ў 1891 годзе ў Кракаве, дачка мастака Войцеха Косака. Адукацыю атрымала дома (у тым ліку вывучыла некалькі замежных моў), некаторы час была вольнай слухачкай кракаўскай Акадэміі прыгожых мастацтваў.

Як пісьменніца дэбютавала ў 1924 годзе. Аўтарка шэрагу паэтычных зборнікаў і п'ес. У яе вершах, іранічных, пачуццёвых і афарыстычных, увасоблены дух часу – вера ў прагрэс, цікавасць да навукі і табуяванай на той час тэмы жаночай цялеснасці, з якой яна абыходзілася скандальным, на думку тагачасных крытыкаў, чынам. Многія з вершаў зрабіліся папулярнымі песнямі. У пазнейшай творчасці звярталася да асэнсавання Другой сусветнай вайны.

Памерла ў 1945 годзе ў Манчэстэры.

Марыя Паўлікоўска-Яснажэўска