Алесь Плотка (Baisan)


Гомельскі літаратар і культрэгер, фронтмэн гурта "Sož". Аўтар ідэі сімвала "Вершніца", фемінізаванага варыянту беларускага гістарычнага герба "Пагоня".

Аўтар дзвюх кніг паэзіі: "Байсан" (2015, Мінск, "Кнігазбор") і "Лотас на асфальце" (2020, Кіеў, "Люта Справа"). Пераклаў з украінскай кнігі Юрко Іздрыка "Папяросы" (2020, Мінск, "Галіяфы") і Івана Сэмесюка "Прыгоды павіяна Томаса" (2017, Кіеў, "Люта Справа"), вершы ўкраінскіх паэтаў.

Піянер беларускай "лічбавай паэзіі". Разам з музыкамі Уладам Бубенам і Леанідам Нарушэвічам выдаў шэраг музычных альбомаў у фармаце дуэта і трыа (2012-2020). Асобна стаяць агучаныя творы беларускага расстралянага адраджэння. Праграма "1937" (2018) на вершы паэтаў трыццатых была запісаная і прэзентаваная на Першым канале дзяржаўнага радыё. Там жа быў запісаны альбом "З нажом на Сонца" (2019) паводе паэмы "Калі асядае муць" Тодара Кляшторнага. Арганізатар чытання і трансляцыі знойдзенага праз 80 гадоў перакладу "Анегіна" (2017).

Публікацыі Алеся Плоткі ў часопісе "Taubin":