Ганна Севярынец

Беларуская выкладчыца, журналістка і пісьменніца. Літаратуразнаўца, даследчыца беларускай літаратуры.

Аўтарка кніг "Дзень святога Патрыка" (2017), "Уладзімір Дубоўка: ён і пра яго" (2017 г.), "Гасцініца "Бельгія" (2019 г.), "Вакол Пятра Глебкі" (2019 г.), "Мая школа" (2021). Укладальніца і аўтарка прадмоў і каментароў да кніг: "Алесь Дудар. Выбраныя творы" (2017 г.), "Янка Купала. Выбраныя творы" (2020 г.), "Тры Анегіны: Пушкін, Дудар, Куляшоў" (2020 г.). Рыхтуе да выдання зборнік вершаў свайго бацькі Канстаціна Севярынца.

Лаўрэатка прэмій "Экслібрыс" імя Аляксандра Уласава (2014), "Гліняны Вялес" (2017), "Празрысты Эол" (2018). "Чалавек года"-2019 — паводле версіі газеты "Наша Ніва". Шорт-ліст прэміі Ежы Гедройца за кнігу "Гасцініца Бельгія" (2020).


Публікацыі Ганны Севярынец у часопісе "Taubin":