Публікацыі Ганны Шакель у часопісе "TAUBIN":
Ганна Шакель

Паэтка і перакладчыца. Нарадзілася ў 1998 годзе ў Маладзечне.

Атрымала адукацыю ў МДЛУ. Навучалася ў Беларускім Калегіюме і Школе маладога літаратара "W/Rights".

Публікавалася ў выданнях "Маладосць" і "Дзеяслоў". У 2022 годзе творы Ганны Шакель увайшлі ў "Анталогію паэтак. Выбранае Вальжынай Морт".

Асобныя творы перакладзеныя на англійскую, нямецкую, украінскую, нарвежскую мовы.