Геа Шкурупій
(1903 – 1937)

Украінскі паэт "Расстралянага адраджэння", аўтар тэрміна "панфутурызм" і адзін з найяскравых прадстаўнікоў гэтай плыні. Першую кнігу "Псыхетозы" (1922) падпісаў эпітэтам "кароль футурапрэрый". Трохі пазней, аднак, адышоў ад эпатажнай эстэтыкі, атрымаў вядомасць як аўтар вострасюжэтнай прозы і кінасцэнарыст, стаў рэдактарам альманаха пралетарскіх творцаў "Авангард".

Арыштаваны ў 1934 годзе "за сувязь з "Арганізацыяй украінскіх нацыяналістаў". На падставе сфабрыкаванага абвінавачвання асуджаны на 10 гадоў лагеру у Салаўках. У 1937 годзе справа была перагледжаная. "Тройка" вынесла новы вырак: вышэйшая мера пакарання.




Публікацыі Геа Шкурупія ў часопісе "Taubin":