Фота Dirk Skiba
Дзмітрый Строцаў

Беларускі паэт, які піша на рускай мове.

Нарадзіўся ў Мінску ў 1963 годзе. Архітэктар па адукацыі.

Аўтар 17 кніг вершаў. Кіраўнік літаратурна-выдавецкага праекта "Новыя Мяхі", выдавец альманаха і паэтычнай серыі "Мінская школа". Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Лаўрэат Расійскай прэміі (2007). Лаўрэат прэміі нарвежскага Саюза аўтараў за свабоду слова (2020). Лаўрэат прэміі Ciampi-Valigie Rosse 2020 года (Італія). Лаўрэат прэміі бібліятэчнага фонду Вацлава Гавела "Disturbing the Peace" як адважны пісьменнік, які знаходзіцца ў небяспецы (2021). Лаўрэат прэміі шведскага ПЭНа імя Тухольскага (2021).

Вершы перакладзены на англійскую, беларускую, грузінскую, італьянскую, літоўскую, нямецкую, польскую, украінскую, французскую, шведскую, чэшскую, эстонскую і іншыя мовы.

Жыве ў Мінску.