Жэня Вялько
Музыка (аўтар, выканаўца, выкладчык), журналіст, актывіст у сферы правоў ЛГБТ+ і ментальнага здароўя.
Нарадзіўся ў Мінску, скончыў Інстытут журналістыкі БДУ і Базавы курс Complete Vocal Technique. У 2021 годзе пераехаў у Кіеў з-за палітычнага пераследу. Адкрыты трансмаскулінны чалавек, публікуе артыкулы на тэмы гендару і сэксуальнасці, выкладае вакал, піша музыку, выступае сольна і ў супрацоўніцтве.