Олэкса Влызько
(4 (17) лютага 1908 – снежань 1934)

Украінскі паэт, празаік, футурыст, прадстаўнік "Расстралянага адраджэння". Ахвяра сталінскіх рэпрэсій.

Олэкса Влызько нарадзіўся 4 лютага 1908 года ў сям’і дзяка. У 13 гадоў цяжка перахварэў на шкарлятыну і страціў слых. У 1923 годзе разам са старэйшым братам Аляксандрам і маці ўцёк ад бацькі, які пачаў злоўжываць спіртным.

Страта слыху будучым пісьменнікам кампенсавалася развіццём памяці, начытанасцю: кнігі сталі для хлопца аднымі з асноўных крыніц фарміравання мастацкай і сацыяльнай свядомасці. Скончыў літаратурны факультэт Кіеўскага інстытута народнай адукацыі. Ажаніўся з праўнучатай пляменніцай Тараса Шаўчэнкі Фацінай Красіцкай.

Рана пачаў пісаць вершы: спачатку на рускай мове, паступова са слоўнікам ўдасканальваў сваю ўкраінскую. Друкуваўся ў газетах "Комсомолець України", "Культура і побут", "Літературна газета", журналах "Життя й революція", "Молодняк", "Нова громада", "Червоний шлях". Зблізіўся з Міхаілам Сяменкам і ўкраінскімі футурыстамі, актыўна супрацоўнічаў з іх часопісам "Нова генерація". Належаў да літаратурных арганізацый "Молодняк" і ВУСПП.

У 1927 годзе выйшаў першы зборнік вершаў Влызко "За всіх скажу", ён быў адзначаны прэміяй Наркамаса УССР на конкурсе з нагоды 10-годдзя Кастрычніка. Аўтар зборнікаў вершаў "За всіх скажу" (1927), "Поезії" (1927), "Hoch, Deutschland!" (1930), "Живу, працюю!" (1930), "Книга балад" (1930), "Рейс" (1930), "Моє ударне2 (1931), "П'яний корабель" (1933), "Мій друг Дон-Жуан2 (1934), кнігі нарысаў "Поїзди ідуть на Берлін" (1931).

Арыштаваны ў 1934 годзе. Пасля забойства Сяргея Кірава ў снежні 1934 года пакараны нароўні з многімі дзеячамі ўкраінскай культуры. Выязная сесія Ваеннай калегіі Вярхоўнага Суда СССР на закрытым пасяджэнні, якое пачалося 14 снежня 1934 года ў Кіеве, афіцыйна вынесла Олэксу Влызько смяротны прысуд за прыналежнасць да міфічнай контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі. Рэабілітаваны пасмяротна ў 1958 годзе.

Публікацыі Олэксы Влызько ў часопісе "Taubin":