Данііл Задарожны

Украінскі паэт і журналіст. Нарадзіўся ў 1995 годзе ў Львове. Скончыў ЛНУ ім. І. Франко (факультэт журналістыкі). Жыў у Сімферопалі, Кіеве, Харкаве, Зеленаградзе і Мінску.

Вершы публікаваліся ў часопісах "Words Without Borders", "Litcentr", "Парадигма", "Солонеба", "Артикуляция", "Двоеточие", "Сцягі", "Цырк «Алімп» + TV", "полутона" і "Грёза".

Лаўрэат паэтычнай прэміі ім. А. Драгамошчанкі (2019), фіналіст прэмій "Смолоскип" (2016-2017), лонг-ліст прэміі "Гайвороння" (2018), спецыяльная згадка журы паэтычнай прэміі "Цикада" (2021). Аўтар білінгвальнага паэтычнага зборніка "небезпечні форми близькості/опасные формы близости" (Днепр: Герда, 2021).