***

ваніты цякуць
    ці
яна і я
выцякаем з мяне выцякаем з
разрыву паміж сцёгнамі і грудзьмі
вывяргаем мора         бурбалкавай плеўкі


мы абчышчаем ваду
мы сведчым ваду
ці можа чалавек задыхнуцца ад


яна і я
лопаем         лоп і лоп
             наша бурбалкавае мора


яна і я
прымаем бурбалкавую ванну
з воднай горкі маіх вантробаў нясёмся
затрымліваем дыханне
жоўцю адна на адну пырскаем
водная бойка!


кіпіць у галаве


яна
пазнаёмілася з самелье
атрымала пробу з
ягона віннага склепа


пасля гэтага яна ўжо не можа
адчуваць казытанне ў глотцы ні ад чаго іншага
апроч сапраўднага шампанскага


я глытаю мыльныя бурбалкі
трэскаюся згодна з законом гра
                       ві
                        та
                          цыі


***

я прачынаюся з блакітнай
плямкай
на левым плячы
ці дакладней з англійскай
dot
маленькай круглай і плямістай
dotting
Blue dot
магчыма пасля таго як мы ўчора кахаліся
ці можна кагосьці пазначыць не пазнакай
не зацмокам          але blue dot?
магчыва так хварэюць на рак
ці бываюць блакітныя злаякасныя меланомы?
blue dot у дыяфрагме     плавае між рэбраў
яны сціскаюцца да блакітнага перыяда Пікаса
трохгадовая     трыадзіная     меланхолія
не надзея       любоў        але вера
перарастае ў рэбрамора хваля прыліву націскае на дыяфрагму
адліў паводка адліў       затопленая пустыня
поўня     Big white dot    дыктуе
     нішто не можа быць статычным
прыродны закон    боскі закон    пульс у тваёй пахвіне
        ці боскае падлягае статыстыцы?
блакітная кропка        стоп
Blue dot
bluesdotcom           прыходзь
       ці чорная дзірка падлягае статыстыцы?
Blue dot
дачка Big white dot
эмбрыён Black hole
the black whole
скура        найбольшы орган цела
            далягляд падзей
не адпускае матэрыю і святло
толькі выпаўзае напаўзразумелая квантавая фізіка
Blue dot
Black hole
black whole



Пераклад са шведскай Артура Камароўскага



Блакітная кропка