__

Фиксация слов происходит на уровне рук
Мы из воздуха делаем мух
А затем тычем волнами в уши
Фиксация чувств происходит от кожи к коже
Сквозь другого себя дороже
Создаём сохраняем рушим
Я хотел бы лететь над деревьями ласковым сном
Старым замком где старый гном
Превращает себя в мираж
Я хотел бы упасть и разбиться о сказочный луг
Раствориться от слов и до рук
Состоянием пройденных краж
Фиксация слов состоится на уровне фраз
Мы из воздуха делаем газ
И дышим дышим дышим

__

Сказать хоть слово
Сделать ошибку
Я часть улова
Золотая рыбка
Смотрю в дыры нимбов
Так клёво от клёва
На воздухе рыбам
Ни слова ни слова
Сказать набор звуков
Создать звукоблудие
Дороги-доруки
Суди на беспутии
Смотрю в эти тромбы
Не гнили а глыбы
Последнее снова
Мы рыбы мы рыбы
Волны резвятся
У светофора
Зелёного нету
Ідзём на чырвоны
Срывая все маски
Крючки все срывая
Я рыбка из сказки
Живая немая


__

Разбілі вокны ў рай
Лавілі ўцекачоў
Працягваем гэта шоу
Разбілі вокны ў рай
Скруцілі рукі Пятру
Каб даў ад брамы ключы
Не ўцеклі б уцекачы
Працягваем гэта шоу
Судзі суддзю па пладах
Крывёй размыла плады
Каб больш не ўцеклі куды
Іх прывязалі ў пятлю
Працягваем гэта шоу
Хто мёртвы а хто жывы
Стаіць ля сценкі крывы
З крылом чырвоным анёл
Каб не ўцеклі куды
Жывых паклалі ў зямлю
Разбілі вокны ў раю
Лавілі ўцекачоў

__
У нашым Догвілі жывуць толькі сумленныя людзі
У нашым Догвілі кожны мае свой голас
У нашым Догвілі можна спадзявацца на дапамогу
У форме катаванняў ізалявання і страху
У форме
Страху ў форме
У нашым Догвілі жывуць толькі сумленныя людзі
Кожны расказвае які ён сумленны
Прывязваюць усіх несумленных да ложкаў
Начамі сумленяць-сумленяць-сумленяць
У нашым Догвілі людзі чулі пра вернасць
Вернасць прынцыпам каштоўнасцям людзям слову
У форме катаванняў ізаляванняў і страху
У форме
Страху ў форме
У нашым Догвілі няма дамоў і сцен
У нашым Догвілі няма сабакаў і дрэў
У нашым Догвілі жывуць толькі сумленныя людзі
Астатніх забралі, забіраюць, забяруць
Догвіль непарушны людзей свабодных


__

Я биомусор я пад прымусам
Стал белорусом стаў беларусам
Мовы не знаю в Бога не верю
Но выйду в белом я выйду ў белым
Тело в печали сэрца ў смутку
Сброшу медали ў кут да абутку
Мову не знаю ў Бога не веру
Я биомусор среди офицеров
Я биомусор у белай кашулі
Что ж вы не сдохли а толькі паснулі
В лимб превратился двор каля МУСа
Усё па прымусе ўсе па прымусе
Мовы не знаю стужак і кветак
Я вам не солнце я блядь с кастетом
Я вам не "з вамі" я біямусар
Я біясмецце сярод беларусаў


__

Кожным стукам у дзверы
Крокамі за сцяной
Стогнамі ў двары
Ценямі ля пад'езду
Гэтая машкара
Гэтыя ціхары
Рвуць на кавалкі сэнс
І запаўняюць зместы
Там дзе восень прыйшла
Ідуць па яе слядох
Ужо не ўдвух ці ўтрох
Атрадам мужных мужчын
Магчыма нас знойдуць не ўсіх
Нам целы пакрые мох
Мы будзем гніллё і гной
Калдобін і каляін
Кожным крыкам акна
Аўтамабільным гудком
Кнігай што не чытаў
З назвай "Восстание масс"
Яны сёння прыйдуць сюды
Прыйдуць у гэты дом
Яны ўжо ідуць да мяне
Яны ўжо чакаюць нас


__

Калі ён памёр
Плакаў толькі ўчарашні дзень
Сціскаючы ў абдымках
Ноч
З якой не народзіцца світанак
З якой не дачакаешся
Вечар
Калі ён памёр
Смяяўся толькі заваконны дождж
Пляваў зубамі ў шыбу
А з вачэй ляцелі маланкі
Рассякалі лоб быццам неба
Пакідаючы звіліны
Памяць
Калі ён памёр
Памёр толькі
Свет


__

Ведаеш як я цябе чакаю
Уяві што я ліст
Жаўцею на галінцы
Трымаюся з апошніх сіл
І чакаю
Калі ўжо прыйдзе вясна


__

Колькі дзён не магу пісаць
Пра што
Пра белыя кветкі якія
Зусім чорныя
Пра мірнае неба поўнае аўтазакаў
І дождж што вось-вось
Пальецца гумовымі кулямі
Пра белыя кветкі якія
Такія чорныя
Як рукі і боты галовы і твары і ямы
Чорныя ямы кожнаму з белай стужкай
Чорныя ночы чорныя вуліцы чорныя кветкі
Чорныя рукі выкінуць чорнае цела
Чорны асфальт зробіцца чорнай ямай
Колькі дзён не магу сказаць
Гавару гавару
Разрываецца ў горле крык
Каб не крыкнуць крычу
Пра белыя кветкі якія
Такія чорныя
Пра белыя кветкі
Якія такія
Чорныя
О Беларусь мая краіна
Гематомаў крывацёкаў пераломаў
Мазгаструсаў гвалту болю
Страху адчаю веры
Веру ў светлую будучыню
Створаную светлымі рукамі
Веру ў дарогу з белай цэглы
Сярод чорнага мора
Веру што белыя кветкі
Будуць белымі


__

Ёсць толькі правільна
І няправільна
А паміж імі нічога
Нават цябе
Бо гэта ты
Тое "ня"
Канец жніўню