Чаму каханым патрэбны абдымкі

***
Усё пачынаецца са слёз.
Мне не выстачае слоў, якімі гаварыць і адчуваць,
Мая крыніца натхнення не дыхала й без намёкаў на паўстанне,
Калі б толькі гэтае слова маё не было астаннім,
А там пайсці ўжо і костачкі прасушыць.

Я ўсё думаю: "Мне не хапае гуманнасці".
Няма ў мяне бясконцай нясцерпнай трывалай бяды і,
Калі застанецца выйсце, — яно будзе гучаць
як "табе трэба ісці чортвазьмісабярыся дый
ідзі".

Мне дзіўна, што я так люблю дзяліцца з людзьмі сваім мінулым,
Узяць хоць бы танцы ці вершы, фота з Германіі ці рану на палову твару,
Няўжо ў рэчаіснасці я не больш за адну планету?
Няўжо я стаю спадарожнікам, які носіць з сабой пачвару?

Я баюся, што паступова губляю здольнасць пісаць:
Словы не бегаюць перад маімі вачыма слаямі і сцежкамі.
Зараз я толькі чытаю чужыя тэксты, хвалююся, лаюся,
Вандрую не маімі думкамі, кропкамі, межамі.

Мне неяк бракуе літар і магнетызму гукаў.
Каб сесці за ноўт, таксама патрэбная сіла волі,
На выхадзе ў мяне агулам адзін спускавы механізм:
хачу ў колькасці слоў ніколі не бачыць нолік.


***
калісьці я была ў стакгольме.
тады яшчэ ўсё было проста: ты робіш крок наперад, не думаеш пра крок назад.
заўседы галоўнае — дыхаць: удых, выдых, нармальна, нават калі зусім недарэчна.


прывыкаем да руцінных рэчаў:
дз, новы дэдлайн у панядзелак,
а так усё звычайна:
тэлефаную сяброўцы, расказваю пра гукі лесу — бягу насуперак ветру. гэтае пачуццё таксама, як і ў дзяцінстве, файнае.


я плыву на пароме, набіраю гару на талерку ў рэстаране, увечары мы з сяброўкамі збеглі ў джаст дэнс.
я ведаю: мая руціна працягваецца, пакуль у ёй яшчэ застаецца сэнс.


у варшаве мне пачынае здавацца, што я недзе страціла арыенцір у прасторы. я купляю лапатку, блакнот,
у які не напішу ні слова, праязджаю на аўтобусе шматпавярхоўку са смайлам на шкле. яшчэ толькі ўсё пачынаецца, але чамусьці пачынаецца не з мяне.


у рызе я нядоўга: там дождж, музей, сувенірная лаўка й каты. вырашаю сюды ніколі не вяртацца. але гэта я вырашыла тады.


я ў таліне: горад зялены, квітучы, на моры. (мая мара, мая надзея, мае сны).

асабліва люблю стаяць на вакзале, глядзець на порт і згадваць, куды паплывуць караблі. тады я яшчэ думаю, што гэты навык надзвычай карысны.


зараз згадаць пра стакгольм і краму мантый хогвартса і снітчаў — значыць не паважаць сябе. але мне падабаецца думка пра тэрмас з аленямі за 8 еўра, які падаўся вельмі патрэбным. натуральна, так яно і было. а магчыма, і не.



***
Яно адчуваецца як змрок на світанку.
Як заканчэнне свету, калі сонца перастае ўзыходзіць.
Яно адчуваецца крывава на далонях і шчоках.
Яно як маміна кашуля — ёй так да твару, мне — не пасуе.


Яно адчуваецца дзелавіта і варожа,
як несабраная ўвечары валіза,
якая потым паедзе начным да сталіцы,
а ты тут застаешся, трымціш жалобна.


Яно адчуваецца як сыход жыватворнага агню па тэлевізары,
Я ўпершыню гляджу і ўпершыню плачу.
Маці сказала, што, калі сыдзе, — жыццё працягнецца.
Значыцца, я павінна глядзець. Я павінна ўбачыць агонь.


Яно адчуваецца як адказнасць за невядомасць,
Як мая белая коўдра з воўны чырвонага паліто.
Як дзіця і дзіцячыя казкі навокал, як забойствы на поўначы —
За брата і за святло.


Як сабака на ліпеньскім прывозе сярод кніжак,
Такі кіношны, быццам хтосьці яго наўмысна там кінуў.
Як паўтор па радыё песні пра Грэмі і дом,
Апынуўся ў сасновым лесе — вакол яліны.


Яно адчуваецца як слёзы ў полі, поўным кукурузы,
Як найлепшы пах і горкі смак.
Адчуваецца так, быццам усе надзеі наперад — яны без глузду,
Калі ты штосьці мроіш — ну мрой, дзівак.



***

мне нужна консультация вечного Города — назови мне причины,

почему мне нужно уехать, расскажи мне истины, которые нужно понять.

почему любимым нужны объятия,

почему связь держится обстоятельствами,

которые нельзя снять.

почему горе обожает трогать тех, кому по шестнадцать часов из двадцати четырёх — спать.

почему нельзя показать на пальцах,

как на даче садиться читать на крыльцо,

почему у всего вранья, наготы и гордости всегда такое очаровательное лицо.

почему за своих бороться,

почему не жить,

почему всегда есть куда бежать и за чем стремиться,

когда время дано было, чтобы тихонечко по нему плыть.

почему кровь за кровь, почему культ банды, почему мы хотим всё про всех знать,

почему так остро потеря чувствуется, почему алкоголь дорожает, почему быть хорошим человеком, если даже не знаешь,

кто он и как им стать.

почему одним власть от Бога,

другим похуй на это, они сами всё могут взять,

почему люди всегда хотят чего-то, что нельзя ни вычитать, ни купить, ни в аренду за деньги снять.

ответь мне, Город, я к тебе обращаюсь, невежда ты чёртов,

почему игнорируешь письма, звонки,

постоянство твоё — только длинные через провод по странам гудки,

когда хочешь писать — пишешь мне?

ну уж нет, дорогой, ты, пожалуйста, не пиши.



***
мы два полюсы магнітнага поля. адняць толькі тое,
што я нічога не ведаю па фізіцы,
па вышмаце і астраноміі,
я толькі ведаю як хадзіць у краму,
купляць побач гародніну ў нейкай старой,
пабачыць у чарзе цябе —
і ўсё як нанова.
знаходжу вось чырвоныя штучкі такія з паліто: ці гэта жыццё маё, як скура, аблазіць, адчуўшы нядобрае, ці гэта сезонная лінька штучнай поўсці?
я праходжу за 50 метраў месца, якое ёсць на тваіх фотакартках,
калі я саромелася нават паліць побач,
а ты смяяўся і прасіў мяне больш ніколі не казаць “даруй”,
калі я заходжу ў метро і шукаю цябе вачыма,
як галодны звер, як маці, якая шкадуе сваё дзіця.
каля крам заўседы цяжэй: там шмат бяздомных, тых, хто глядзяць скрозь адзенне, хто падаю́ць агідныя рукі, і ты нясешся ў залу, навальваеш у пакет булак, каб цябе не дагнала божая кара, каб толькі не зачапіла брыдкасцю, кідаеш набытае камусьці незнаёмаму ў рукі, навушнікі блытаюцца пад нагамі, ты чуеш вецер і пах начнога горада, гэтая малітва так табе падабалася, я памятаю.
некаторыя рэчы ты памятаеш ні за што, а проста так. яны прабіваюцца скрозь допісы ў інст і фэйсбуку, кніжныя старонкі і закрытыя смеццевозы. куды б ты іх там ні адправіў.
так што адпачывай пакуль, маё каханне, хутка і да цябе чарга дойдзе.

Ліза Весніна