TAŬBIN

Альгерд Бахарэвіч

Паэт, пісьменнік, перакладчык


Фота Юлі Цімафеевай

Нарадзіўся ў 1975 г. у Мінску

Беларускі пісьменнік. Аўтар шасьці раманаў (“Дзеці Аліндаркі”, “Сабакі Эўропы”, “Апошняя кніга пана А.” ды інш.), некалькіх зборнікаў эсэ, вершаў і публіцыстычных тэкстаў.

Кнігі Альгерда Бахарэвіча перакладзеныя на англійскую, нямецкую, французскую, польскую, расійскую і шкоцкую мовы.

Лаўрэат прэміі “Кніга году” і нямецкай прэміі Эрвіна Піскатара, неаднаразовы прызёр прэміі Ежы Гедройця, аўтар найлепшых кніг года паводле апытання “Радыё Свабода”. Удзельнік міжнародных літаратурных фестываляў.

Перакладаў з нямецкай мовы творы братоў Грымаў, Вільгельма Гаўфа і сучасных аўтараў. Стваральнік мовы бальбута. У пражскім выдавецтве “Вясна” рыхтуецца зборнік “Вершы” — першая кніга паэзіі Бахарэвіча, у якой сабраныя яго тэксты розных гадоў.

Цяпер жыве ў Грацы (Аўстрыя).

Альгерд Бахарэвіч у часопісе “TAǓBIN”:

Вершы

Вершы Альгерда Бахарэвіча
Scroll to Top

Discover more from TAŬBIN

Subscribe now to keep reading and get access to the full archive.

Continue reading