***

гэта сапраўдная ілюзія
як яна і сказала
што зямля так шалёна ляціць
не спыніць


***

пластыкавая тыяра мая бясплодная маці
віецца дарога
ў сённяшняй велічы ветру
махае варочае

плашч і ўбівае
брусчатку ў маім шыйным суставе


***

аэраплан малюе
атрутныя шнары ўверсе

яна намалявала
паэтычныя шнары ў маіх касцях

петрогліфы ў небе
на твары

аэраплан Linear А

прыхаваная мова ўлады

або

сучасны войнічаў манускрыпт

што напісана на камені
тое напісана на косці

прылівы і адлівы змываюць

яна ідзе следам з рубілам
зноў высякае
я іду следам з чырвонай фарбай
напаўняю сябе знутры

з зубамі часу ў сківіцах
яна ўгрызаецца ў мой шкілет
цягне маю скуру мой тлушч
крывавіць нібы палоскі аэраплана


***

ружовыя пасмы калючкі ружаў
яна са спрэем глітара
мае павекі сподняе скурасцяна

у чаканні падзення паветранай сцяны
я забаўляюся дзевяноста дзевяццю балонікамі з вяселячым газам
перахрышчваю скрыжаванне крыж-накрыж
задам-наперад
я ўстойліва вярчуся
пад ухілам да поўневай сцежкі
з даляглядам ва усіх накірунках

гэта так проста

бляск блішчыць хутка
наблішчы мной для паштоўкі на Раство

і напішы курсівам
«Вясёлага Раства і Новага года»
у гэты момант
яны сарокі багі
страчанага часу


***

яна - плашчыца ў маіх вачах

яна - паўбагіня ў маіх вушах

калі яна свеціць - я слухаю

калі яна спявае - я ўглядаюся

гэта мастацтва
паяднання фрагментаў
гэта паляванне
на мяжы бязмежжа

выпаўзаць з прасторы
з-за лінзы плашчыцы
збягаць з прасторы
безнадзейна

здымную пасму валасоў з заціскачкай кракадзіл
яна прымацоўвае да валасоў на маёй пахвіне
валасы ля пахвіны як барада
зрэшты ў мяне babyface


***

гэта пачынаецца так няўмольна рана кожную раніцу
капанне ірва на маёй скуры
у галаве пульсуюць гукі здаючага назад аўто і зямлі ў каўшы экскаватара
я ўваскрасаю з тварам сярэднявечнага ўкрыжаванага Ісуса
і будую развадны мост з шэпту
падпальваючы яго з іншага берага

лета надыходзіць занадта хутка
лета надыходзіць са счырванелым са спеху тварам
з майго цела прарастаюць
стрэлы слёз гнуцца ўздоўж ірва
дзе я пасу сваіх гіенаў і кладуся адпачыць
маё пакутніцтва супраць свежага перагною
трапяткая паэзія ніцай вярбы

я вяжу траву вузламі вакол пальцаў
развязвае мяне нежывое бязроднае
не звязвайся са мной
не ўгрызайся
ты
ў сябе
ў мяне


***

усе спрынклерныя сістэмы ў свеце спрацоўваюць

і па-за межамі сусвету ідзе дождж

я не магу збегчы

глыбокае мора

сцэна

прывідны час б’е гадзіннік
зноў
усё гэта па-за часам

асьміног без пігмента поўзае

жэле душа ласункі
зубы жаванне восем сутаргаў


***

рэйка
да скрыпеню
яна падае ўяўны
сігнал
жыла з загартаванай сталі
вядзе мае зварныя колы
у такце вальсу над целам
няроўная дарога мозгу
перашкаджае спіне заснуць
напружаная і крывая
яна дае сігнал
сысці з рэек
цалкам
са скрыпенем
мае вывіхнутыя суставы


***

яна акунае мяне ў маю расплаўленую сталь
нержавеючы чэрап
жоўтая вапна жоўтае малако
блёкат званочак гарлачык жоўты
яна спявае перад шнапсам
мы зробленыя са сталі
мая расплаўленая сталь выходзіць вонкі
аскепкі шкла і райскія пляжы
пясок ці памёт рыбы-папугая


***

пацеючы стальны касцяк у ручаі
пад маім абадраным целам

без скуры цела воскава-жоўтага колеру
навошчаны корпус і хрыбтовы кіль
нарэзаныя палоскі царапаюць

сатры мой пялёстак мой парус
пакінуты на літасць хваль і ветру
пад маімі крыламі
расколатымі нібы плоць
над ледвянцом

яна палівае мяне маёй расплаўленай сталлю

народ аб’ядаецца
маёй садавінай
я прыношу пладароддзе
як нежаданае дзіця

уздымае белы сцяг
працягваючаяся бамбардзіроўка

я ахілесава пята



This publication has been produced in the framework of the EU4Culture project with the assistance of the European Union.

Its contents are the sole responsibility of the author and do not necessarily reflect the views of the European Union.

У чаканні падзення паветранай сцяны
Артур Камароўскі