Наста Кудасава

***
Зіма наўкол. Бялюткія чахлы
хаваюць боль пад цішынёй нібыта.
Дык вырвіся, вясна, і крыкам хлынь —
па ўсіх знявечаных, па ўсіх забітых.
Бо што ёсць чалавек? Адчай і гнеў.
Камяк цяпла без права ўратавацца.
Нас у шмаццё пасекла на вайне
любоўю каінскай – любоўю брацкай.
Зіма наўкол, нязводная зіма…
Рагоча ў вочы свету вечны люты.
Крычы, заходзься, сакавік… Дарма!
Тут больш ніхто не можа быць пачутым.


Стах Лысы

ПРАЗРЫСТЫЯ НОЧЫ

Бываюць у снежні празрыстыя ночы.
Даволі кватэру тады абясточыць,
і сцены знікаюць, і столь, і падлога,
ты мусіш упасці, але ненадоўга
трываць застаешся у чыстай прасторы.
Дамы як прывіды, ў іх людзі як здані,
і недзе наводдаль паблёскваюць зоры.

Ты бачыш іх ясна, ўсё іншае ледзьве,
праз кожную рэч пранікаюць іх промні,
і ты адчуваеш, што ў свеце без формы
у гэту хвіліну і ў гэта імгненне
адзіны жывы ты і неэфемерны,
жывая субстанцыя ў свеце аморфным.
На момант жывы ты, на момант ўсе мёртвыя.

І ёсць ў гэтым вусціш, і ёсць ў гэтым веліч,
навокал нікога — адна толькі безліч
істотаў халодных, але і бліскучых,
і вы утвараеце дзіўную лучнасць
дрыготкага сэрца і дробных ільдзін.
І ты адзінокі, і ты не адзін.

Дмитрий Ермолович-Дащинский

* * *
В это время нельзя без потерь и без боли,
Но солдаты ломают казённые копья
Об усердие мудрых сердец.
Ирод хочет войны ради власти и злата,
Речи ложных волхвов пишет Иродиада.
Даже этому будет конец...

Снег всё реже у нас, а душе не согреться.
Повелел Ирод бить стариков и младенцев,
Будто молод и нет сыновей.
Есть у каждого свой Вифлеем незнакомый.
На пути может хлев стать спасительным домом.
Просто звери мудрее людей...

Мы больны, одиноки, во всем безучастны.
Мы хотим обрести невозможное счастье,
Без усилий любовь и покой.
Что просить нам теперь у рождённого Бога?
Чтобы смерть никого не забрала до срока,
И вела нас дорога — домой.


Вероника Шипица

И всё-таки из проклятой земли
не убежать — тем более в Египет —
когда она в котомки и кули,
под ногти, в рот и в лёгкие набита.
Она хрустит на стиснутых зубах
и сыпется из швов — штанов ли платьев —
в любом наряде ходишь голым как
пример наглядный этого проклятья.
Так будь же и младенцем, и волхвом,
и Иродом, и, получив по вере
своей, скажи спасибо и на том,
что есть хотя бы выход на балкон
в твоей проклятой комнате без двери.


Георгий Бартош

***
Я так привык
к этому удушающему серому небу
к тому
что тебя нет рядом
к тому
что все мы несвободны и несчастливы…

и уже невозможно представить
что когда-нибудь мне захочется всё это выплеснуть
на тебя
или на кого-нибудь постороннего
случайно подвернувшегося прохожего
или специально собравшуюся просвещённую публику
обрушить грохот освобождённого гнева
или прошелестеть тихую жалобную песню
жалобные песни получаются особенно хорошо
у нас слишком хорошо получаются жалобные песни…

я не верю
что мне захочется что-либо сказать
когда слова вернутся

а ведь они обязательно вернутся
жизнь такая длинная
они уходили и возвращались много раз


Ілля Кульбіцкі

ТАМ

снег на платане ды пальме, снег на гары —
гэта не больш, чым рыфма да снегу ўнутры

сёння растáне, заўтра ізноўку ляжа,
а пра вайну й турму нічога не скажа

зрэшты, й сюды далятае водгулле бою,
ну а турму, як неба, носім з сабою

колькі стагоддзяў чакаць, пакуль за плячыма
разам раскрыюцца крылы «трэба» й «магчыма»?

пóкуль пытанні палошчуцца ў галаве,
году паскуднага труп пад мостам плыве

ззяе праспектаў чужых калядная казка;
пáдае зверху не снег — кіслародная маска

будзе вясна, пакліча «к слаўнай сяўбе»…
маску — спярша — на сябе


Вікта Трыфанава

УЦЁКІ Ў ЕГІПЕТ

У цэнтры кампазіцыі намалявана поўная годнасці Марыя з немаўлём, якая сядзіць на асле, дзіўна адчужаная і вылучаная прасторава[1]. Асёл крочыць нетаропка і мерна, як і праз гады, калі Збаўца будзе здзяйсняць свой Уваход у Іерусалім[2].
(эпіграф з Вікіпедыі)

На такіх шляхох нельга затрымлівацца
страх штурхае ў плечы
побач галодная цемра

толькі бы не згубіцца
зімняя ноч не час для даўгіх падарожжаў
калі цябе нясуць не крылы, а ўласныя ногі

ды Іосіф, бядак Іосіф
прачнуўся ад жаху ўначы і сказаў:
я не ведаю хто да мяне прыходзіў
але лепей мы іх паслухаемся

дайсці да мяжы, ці хаця б да Брэста
поле пустэльня белая нібы смерць —
можна памерці і не заўважыць

галоўнае пратрымацца, кажа Марыя
яна захутаная ў хустку з воўны, снег коле вочы

потым нехта яе намалюе ў сукенцы ды на асле
пад прыцэлам зоркі

а было такое — наперадзе муж-правадыр
не ўпэўнены, ці не здрадзіла ты яму
і цягнецеся з ворагаў у святыя
з варагаў у грэкі

з цяжарам
з Божай волі
з лязом у кішэні

на выпадак калі галасы анёлаў
стануць больш агрэсіўнымі
на выпадак калі Тры Каралі
ужо далі свае сведчанні ў Нябесны суд

забі ці будзеш забіты

доўгі крык працінае ворыва ночы
Марыя працягвае крочыць


Ігнат Налбандзян

*
каляды падчас блякады

ў скляпеньнях старанна складзены ґдулі
між імі — гарэхі

на туфе ствараюць свой маскавальны
карункавы ўзор
кулі і рэхі

стрэлы засьцяць
і крыжы і горы і сьвятло і зоркі
вінаград на лазе такі садкі
а кроў — салодкая

тут
сьрод ужо не твайго баштана
азызлыя берцы дзёран мацаюць

пакуль паміраеш ад нагорнае раны
без ніводнага шанца
на родную стацыю


Мацвей Драгун

На трэцяе Божае Нараджэнне
ад нараджэння бога
Хрыстос атрымаў
трохколавы ровар —
тры колы ў адной асобе
ровара.

На дванаццаць была гітара.
З міру па нітцы,
з апостала па струне —
на гітару стае.
I шэсць на гастролі ў запас —
Superstar
Jesus Christ!

Крыза штозімовага веку,
у Рыме — стагнацыя,
радзіма — калонія,
цягнік — еўрапейская станцыя.
Хрысту недзе за дваццаць.

А потым жыццё неяк крыжыцца.
Пад прасцінай засланае сена.
Аплатка за вокнамі крышыцца.
Хрысту трошку за трыццаць.
Ойча, няўжо ты мяне пакінеш?

***
Апошні снежань заўсёды
самы прыгожы.
Хай адсохне мая рука
і язык сасмагне ў роце,
калі гэтым разам
снегу не пойдзе.

Застаецца чакаць вясны
Хрысту
трыццаць тры

***
панавала агульная
пан-панурасць сумётаў
у касмічным парадку мароз
маляваў першабытных ваўкоў
Калядная зорка свяціла для ўсіх
вандроўных
Амальтэя свяціла для ўсіх
Бэтлеемскіх коз

я абавязкова нараджуся
яшчэ раз
падумаў тады Хрыстос


Алёна Беланожка

ВАЎЧЫЦА

Снег ляжыць на зямлі. Гэткі белы ён і пухнаты,
Нібы тысячы мяккіх хмарак упалі ўніз.
Я пішу табе сёння чарговы ліст, тата,
Бо, відаць, не знайшоў цябе мой папярэдні ліст.

Накруцілі завеі пражы, халстоў наткалі.
Серабрыцца Днепр. Па начах замярзае стаў.
Тата, помніш — аднойчы з табою ўначы гулялі
І шукалі сузор’і, і раптам ты прашаптаў:

“Паглядзі! Там, па небе, бяжыць ваўчыца!
Футра белае, быццам снег. Вось, глядзіць на нас!
Я заўсёды марыў вярхом на ёй пракаціцца.
Эх, шкада, што не бачыш…
Нічога. Яшчэ не час.”
“А куды яна мчыцца — ваўчыца?”
“У Навасёлкі.
Там бабуля пячэ блінцы мне й маім сябрам.
Дыхаць лёгка пасля грымотаў, блішчаць вясёлкі.
І нідзе гэтак хораша мне не было, як там…”

Ах, якія былі тыя зоркі! Ад далягляду
І на ўвесь небасхіл — нібы казачны парасон!
Вечаровыя шпацыры з прысмакам шакаладу
І твае калыханкі, з якімі прыходзіў сон…

Тата, ведаеш, зараз калі-нікалі я мару,
Што аднойчы спяю калыханку ўнучку твайму —
Пад гітару, як ты мне. Я ўсё ж берагу гітару
І калі-нікалі два акорды на ёй вазьму.

Не давала спакою мне доўга адно жаданне:
Адгуляюць завеі, растае на сэрцы лёд,
Мы аднойчы даруем адзін аднаму маўчанне
І навучымся слаць паштоўкі на новы год.

Тата, я не дзіця. Ты мяне й не пазнаў бы зараз.
Праўду кажа люстэрка, хвалу гадам не пяе.
Да мяне завітаў Дзед Мароз (пераблытаў адрас).
Не сапраўдны, бо вочы не родныя, не твае.

Давялося мой ліст перадаць яму, дабрадзею.
Паглядзеў, для каго — канверт назад не ўручыў...
Тата, ведаеш, хоць я з часам не маладзею,
Трэба верыць у цуды, бо ты мяне так вучыў.

Мне яшчэ давядзецца многаму навучыцца.
Ды чамусьці мне сёння лёгка з табой гаварыць…
А за вокнамі дзіва: па небе бяжыць ваўчыца!
Кучаравы хлопчык на спіне звярынай спіць.
Прыпынілася... Сочыць, як я за сталом пад лямпай
П’ю гарбату, марную аловачак на радкі.
Да мяне дакранаецца мяккай ваўчынай лапай,
Выцірае слёзы з гарачай маёй шчакі.
Ледзянее кроў ад пагляду вачэй-смарагдаў.
Хлопчык спіць, сніць вясёлкі. Павейкі яго дрыжаць.
Тата, гэткага снегу даўно не было, праўда?
Спадзяюся, табе не халодна
Пад ім ляжаць…

Як даставіць канверт
Беласнежны
Да адрасата?
Так, жаданні збываюцца. Праўда. Але — не ўсе.
Я пішу гэты ліст —
А куды?
“Неба. Вечнасць. Тату.”
Папрашу, хай ваўчыца табе яго аднясе…

Над табою сузор’і тыя ж, і поўня тая ж,
А з дабра ў цябе — толькі просты драўляны крыж.
Гэты ліст мой ты ўжо ніколі не прачытаеш.
Ты на зоркі заўсёды разам са мной глядзіш.

Снег ляжыць на зямлі
Фэст аднаго верша-2022