Нарадзіўся ў 3258-м годзе ад вынаходніцтва сьлядоў на сьнезе ў вёсцы Калыскавічы, што пад Мілёвам. Вучыўся ў Мілёўскім дзяржаўным універсітэце страчанага часу на факультэце чароўнай маладосьці. Па сьпецыяльнасьці не працаваў.
Публікаваўся ў часопісе “Старая канапа французскага кіно”. Займаўся перакладамі зь незразумелага на бірузовы, рэдагаваў ноч.
Поўны кавалер ордэну Неонавай зоркі. У дадзены момант вывучае працэсы існаваньня жаўтковых цел.
Публікацыі Арцёма Мудрына ў часопісе “TAŬBIN”: