TAŬBIN

Астап Слывінскі

Біяграфія і публікацыі сучаснага ўкраінскага паэта

Украінскі паэт, перакладчык і літаратуразнаўца.

Нарадзіўся ў 1978 годзе ў Львове, скончыў філалагічны факультэт Львоўскага нацыянальнага ўнівэрсітэта імя Івана Франка па спецыяльнасці “Балгарская мова і літаратура” (2000). З 2004 года працуе тамсама на кафедры польскай філалогіі.

Аўтар дзесяці паэтычных зборнікаў, аўтар-укладальнік дакументальнай кнігі “Слоўнік вайны” (2023). Перакладае з ангельскай, балгарскай, македонскай, польскай мовы, сярод іншага — раманы польскай нобелеўскай лаўрэаткі Вольгі Такарчук і балгарскага букераўскага лаўрэата Георгія Гаспадзінава. Зь беларускай мовы перакладаў Уладзіміра Арлова, Ігара Бабкова, Артура Клінава. Адзін з укладальнікаў анталогіі сучаснай беларускай і ўкраінскай паэзіі “Зв’язокрозрив / Сувязьразрыў” (2006).

Вершы, крытыка і эсэістыка Астапа Слывінскага перакладаліся больш чым на дваццаць моў. Кніга “Слоўнік вайны” з’явілася па-беларуску ў 2023 годзе ў перакладзе Ірыны Герасімовіч.

Публікацыі Астапа Слывінскага ў часопісе “TAŬBIN“:

Між любоўю і нянавісцю ходзім напрасткі…” (пер. з украінскай Андрэя Хадановіча)

“Баі без правілаў” (украінская паэзія ў перакладах Андрэя Хадановіча)

Scroll to Top

Discover more from TAŬBIN

Subscribe now to keep reading and get access to the full archive.

Continue reading