TAŬBIN

Дзяніс Трусаў

Паэт

Дзяніс Трусаў — паэт, музыкант і празаік з Гародні. Нарадзіўся ў 1978 годзе.

Першыя публікацыі з’явіліся ў гарадзенскіх газетах “Моладзевы Кур’ер” і “Вечаровая Гародня”. У 1996 годзе выйшла складанка вершаў ў брашурцы Гарадзенскага Універсітэта. Пасля заканчэння ўніверсітэта, у 2000 годзе, з’ехаў жыць і працаваць у Польшчу. У 2001 годзе вершы Трусава, перакладзеныя на польскую мову Янам Леанчуком, былі надрукаваны ў альманаху EPEA (Беласток).

Наступнай кнігай была складанка паэзіі пад псеўданімам Дзіна Мележ (Гародня, 2008). Потым у 2019 годзе ў выдавецтве Галіяфы выйшла складанка аповедаў “Про Мутю”, а ў 2021 у тым жа выдавецтве была надрукавана кніга-складанка малой прозы (разам з музычным альбомам, даступным на старонках выдання ў выглядзе QR-кодаў) на беларускай мове пад назвай “Слоў моб“. 

У 2023 пад рэдакцыяй Георгія Барташа выйшаў раман “Боў і мерць у Хротне” — як у папяровай версіі (Гародня, ЮрСа Прынт), гэтак і ў лічбавай (выдавецтва Логвінаў). 

Публікацыі Дзяніса Трусава ў часопісе “TAŬBIN”:

Scroll to Top

Discover more from TAŬBIN

Subscribe now to keep reading and get access to the full archive.

Continue reading