Паходзіць з Магілёва, дзе праз збег акалічнасцей скончыў ПТВ і тэхнічны інстытут.
З 2007 года з невялікімі перапынкамі жыў у Менску. Цяперашні перапынак трывае даўжэй у вымушанай эміграцыі.
Аўтар дзвюх складанак: “Начныя гульні” (Галіяфы, 2021),”Śviata žyćcia” (hochroth Minsk, 2025).
Як музыка браў удзел у розных знакавых, але малавядомых гуртах.
Як літаратар мала дзе браў удзел, бо з’яўляецца нязручным і/альбо незразумелым аўтарам, ніколі не трымаецца агульнай плыні.
Падчас прыжывання ў Балгарыі 2022-2024 напісаў “Śviata žyćcia”, а таксама запісаў партыі саксафонаў у двух музычных альбомах, якія цалкам могуць быць саўндтрэкам да кнігі:
Madmenduo “Through the Night” у калабарацыі з Владам Влаевым, кампазіцыю №2 можна пачуць у спектаклі “Хипотетично” у тэатры ім. Вазава ў Сафіі, Балгарыя;
Dead Frank “Tterrab”, цяжкі дэпрэсыўны альбом не для ўсіх, сімвалізуе канец святаў.
Публікацыі з Фрыдрыхам Самотным у часопісе “TAŬBIN”: