TAŬBIN

Віктар Ноўградзі-Леца

Паэт, бібліятэкар і вайсковец.

Нарадзіўся ў 2002 годзе ў Ужгарадзе. Скончыў Ужгарадскі інстытут культуры і мастацтваў (ступень бакалаўра па спецыяльнасці «Дакументазнаўства») і Ужгарадскі нацыянальны ўніверсітэт (ступень магістра філалогіі).

Працаваў у Закарпацкай абласной універсальнай навуковай бібліятэцы імя Фёдара Патушняка, дзе займаўся сацыякультурнай дзейнасцю.

Пачынаючы з чэрвеня 2024 года, Віктар служыць ва Узброеных сілах Украіны.

Яго першы паэтычны зборнік «Кавалки душі» выйшаў у 2024 годзе ў ўжгарадскім выдавецтве «Рік-У». У 2025 годзе ў дняпроўскім самвыдавецтве «Amazing Journey to the King of all Cosmos» выйшла кніга эксперыментальнай паэзіі ў тэхніцы «блэкаўт» (blackout poetry) — «блекаутитріля». Рыхтуецца да выдання наступны зборнік вершаў «Базарування з бітниками».

Лаўрэат Ужгарадскай гарадской прэміі імя Пятра Скунца ў намінацыі «Мастацкая літаратура» за кнігу «Кавалки душі» (2025 г.).

Публікацыі Віктара Ноўградзі-Леца у часопісе “TAŬBIN”:

Scroll to Top