Якунáн Тушá (Yacunã Tuxá) нарадзілася ў 1993 годзе ў горадзе Фларэста бразыльскага штату Пэрнамбуку. Паэтка, мастачка і актывістка бразыльскага карэннага народу тушá з мястэчка Радэлас у штаце Баія.
Яе шматдысцыплінарнае мастацтва ахоплівае пісьмо, жывапіс, ілюстрацыю, муралы, скульптуру і іншыя экспэрыменты. Яе паэтыка — як слоўная, так і выяўленчая — стварае сувязь між памяцьцю, вымыслам і жаданьнем.
Якунан піша пра свой народ, пра сувязь з продкамі і навакольным сьветам, сьведчыць сваё права ня толькі на існаваньне, але і на радасьць, асалоду і сустрэчы.
Публікацыі Якунан Туша ў часопісе “TAŬBIN”:
“Блізкасьць – зброя супраць каляніялізму” (вершы ў перакладах Волі Ермалаевай-Франко)