Марус Бурокас — паэт, літаратурны крытык, перакладчык.
Нарадзіўся 30 красавіка 1977 г. у Вільні. Скончыў аддзяленне літоўскай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Віленскага ўніверсітэта. Сябра Саюза пісьменнікаў Літвы і Саюза перакладчыкаў Літвы.
Лаўрэат шэрагу літаратурных прэмій за паэтычную і перакладчыцкую дзейнасць.
Аўтар кніг вершаў “Ідэаграмы” (1999), “Станы” (2005), “Навучыўся не быць” (2011), “Чыстае быццё” (2018), “Сейсмограф” (2025). Перакладчык на літоўскую мову кніг Чарльза Букоўскага, Алена Гінзберга, Хантэра Томсана, Сэмюэла Бэкета і інш. Адзін з каардынатараў (разам з Дантасам Пятрошусам і Лаўрынасам Каткусам) фонду гуманітарнай дапамогі Украіне Саюза пісьменнікаў Літвы. Жыве ў Вільні.
Публікацыі Маруса Бурокаса ў часопісе “TAŬBIN”: