Марыя Бадзей

Паэтка, выкладчыца, рэдактарка.

Нарадзілася ў 1997 г. у Ваўкавыску. Скончыла Ліцэй БДУ і філалагічны факультэт БДУ, вывучала філасофію і літаратуру ў Беларускім калегіуме, вучылася ў Школе маладога літаратара.

Рэдактарка праекта wir.by. Друкавалася ў часопісах "Маладосць"‎ і "Дзеяслоў"‎, зборніках паэзіі "Scriptorium" і "Анталогія паэтак. Выбранае Вальжынай Морт". Вершы перакладаліся на латышскую, нямецкую і ўкраінскую мовы.

Лаўрэатка прэміі "‎Залаты апостраф"‎ (2018) і конкурсу дэбютных рукапісаў "‎Неба з сабой" (2020).‎ Удзельніца паэтычных фестываляў у Мінску і Берліне. Аўтарка кнігі "‎Мёд і дым". Жыве ў Беларусі.

Публікацыі Марыі Бадзей у часопісе "TAUBIN":