Дар'я Бялькевіч

Паэтка, арганізатарка культурных мерапрыемстваў.

Нарадзілася ў 1993 годзе ў вёсцы Жыровічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт і "Беларускі калегіюм" (спецыяльнасць "Філасофія і літаратура").

Друкавалася ў часопісах "Маладосць" і "Дзеяслоў", газеце "Знамя юности" і "Вечерний Гродно".

У 2021-м у выдавецтве "Янушкевіч" выйшла дэбютная кніга паэткі пад назвай "Слёзы на вецер".

Удзельніца розных літаратурных вечароў Беларусі, Украіны і Расіі, фестываля "Вершы на асфальце", "Мистецького фестиваля «Ї»" (Тэрнопаль, Украіна), пераможца слэмаў "Сильное слово" (2014) і слэма "Беларускага калегіюма" (2015), адна з арганізатараў паэтычных вечароў "Плохиехорошие стихи", "Дорогой поэт" і паэтычнага конкурса "Рухавік".

Намінантка на прэмію "Залаты апостраф. Дэбют" часопіса "Дзеяслоў" (2017). Фіналістка беларуска-нямецкага конкурса сучаснай паэзіі фонда Роберта Боша для маладых паэтаў (2017). Удзельніца Рэзідэнцыі маладога літаратара ў Вільні (2017).

Некаторыя вершы Дар'і Бялькевіч увасабляюцца ў песнях, такія музыкі як Palina, Пётр Клюеў, UZARI, K3TYVANА, Lear, гурт "Дрымон" спяваюць песні на тэксты ці пераклады паэткі.

Творы перакладаліся на нямецкую, рускую і ўкраінскую мовы.