Вераніка Чарняхіўска
(25 красавіка 1900 – 22 верасня 1938)

Украінская паэтка, перакладчыца. Ахвяра сталінскіх рэпрэсій, дзяячка расстралянага адраджэння.

У1918 годзе скончыла з залатым медалём другую ўкраінскую гімназію імя Кірыла-Мяфодзіеўскага братэрства. Атрымала спецыяльнасць інжынера-эканаміста ў Кіеўскім інстытуце народнай гаспадаркі. Вучылася на курсах замежных моў. Ад Наркамата аховы здароўя, дзе працавала рэферэнткай-перакладчыцай, ездзіла з бацькам у камандзіроўку ў Германію.

Вераніка Чарняхіўска пісала лірычную паэзію. Вершы друкаваліся ў альманах "Гроно" і "Вихрь революции". Ведала старажытнагрэцкую, лацінскую, рускую, французскую, нямецкую, англійскую мовы. Акрамя медыцынскіх работ, пераклала на ўкраінскую і апублікавала: раман Джэка Лондана "Месяцовая Даліна" (1927), "Жэрміналь" Эміля Заля, "Олівер Твіст" Чарльза Дзікенса (1929). Пасля арышту бацькоў пераклады друкавала ананімна.

Восенню 1929 года Вераніку Чарняхівску арыштавалі і абвінавацілі ў датычнасці да "справы СВУ" ("Саюза вызвалення Украіны"). Праз некалькі месяцаў яе выпусцілі, затое пасадзілі бацьку і маці.

У другі раз Чарняхоўскую арыштавалі 8 студзеня 1938 года. Яе абвінавацілі ў шпіянажы на карысць Германіі. У Лук’янаўскай турме звар’яцела (па Кіеве хадзілі чуткі, што Чарняхіўску згвалцілі следчыя). 22 верасня 1938 года прысуджаная да расстрэлу. Прысуд выкананы ў той жа дзень.

Бацькам Чарняхіўскай сказалі, што яе саслалі ў Сібір. 71-гадовая Людміла Міхайлаўна Старыцка-Чарняхіўска ў траскучыя маразы шукала дачку па сібірскіх рэжымных лагерах, вярнулася ў Кіеў ні з чым і заспела дома смяротна хворага мужа.



Публікацыі Веранікі Чарняхіўскай у часопісе "Taubin":