Дуброўскі-Сарочанкаў Алесь (Аляксандр Уладзіміравіч Дуброўскі) – паэт, філолаг, тэолаг.

Нарадзіўся ў 1976 г. у Навагрудку. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці "Беларуская мова і літаратура", магістратуру і аспірантуру па кафедры тэорыі літаратуры, а таксама Тэалагічны інстытут "Саюза хрысціян веры евангельскай у Рэспубліцы Беларусь". Кандыдат філалагічных навук, доктар тэалогіі (ступень прысуджана Тэалагічнай семінарыяй св. Яна Хрызастома, Медэльін, Калумбія), дацэнт, прэсвітар.

Вершы друкаваліся ў газетах і часопісах "Чырвоная змена" (першая публікацыя — 1992 г.), "ЛіМ", "Першацвет", "Бярозка", "Маладосць", "Дзеяслоў", "Полымя", "Нёман" і інш., перакладаліся на рускую мову.

Аўтар кніг паэзіі "Паміж небам і багнаю" (1997), "Эстэтыка маўчання" (2011), "На тонкай нітачцы" (2021), манаграфіі "Паэтыка Рыгора Барадуліна: рытмічная арганізацыя верша" (2006), зборнікаў багаслоўскіх даследаванняў і рэлігійнай публіцыстыкі.
Публікацыі Алеся Дуброўскага-Сарочанкава ў часопісе "Taubin":