Лін Джэнэр

Лін Джэнер – навазеландская аўтарка эсэ, паэзіі, публіцыстычных і гібрыдных тэкстаў. Пісаць пачала ў сорак дзевяць гадоў. Яе дэбютны зборнік Dear Sweet Harry атрымаў дзве узнагароды за лепшую першую кнігу паэзіі. Х'ю Робертс (часопіс NZ Listener) ахарактарызаваў Dear Sweet Harry як кнігу, "хвалюючая" тым, якім чынам аўтарка "сплятае абрыўкі знойдзенага матэрыялу, сямейную гісторыю, здагадкі і архіўныя даследаванні... у своеасаблівы вясёлы люстраны свет пачатку 20-га стагоддзя. Другая кніжка Лін Lost and Gone Away - гібрыд мемуараў, эсэ, вершаў у прозе і паэзіі - была абрана лепшай кніжкай ад Metro (2015) і стала фіналістам Ockham New Zealand Book Awards (2016).


Пасля заканчэння праграмы творчага пісьма Whitireia (2004) Лін атрымала ступень магістра ва Універсітэце Вікторыі, у 2013 годзе яна атрымала ступень доктара.


Сайт аўтаркі: www.pinklight.nz

Публікацыі Лін Джэнэр ў часопісе "Taubin":