*
Падвешаны за шчыкалаткі
ва ўтаймоўнай кашулі
на нейкім высокім будынку
я выпускаю сябе
у паветра.

Калі яны апранаюць кашулю
я распраўляю плечы
і распіраю грудзі
як хітры конь.

Калі я вішу
надзейна над іх страхам
а яны ў бяспецы
і не ў стане адчуць кошт
я выкручваю абодвы плячы.

Маімі рукамі ўсё яшчэ закручанымі
у рукавы кашулі
я дацягнуўся да спіны
і расшнураваў
спражкі ззаду.

Цяпер я цалкам вольны.


*
Гэта ZL4BY… ZL4BY у эфіры… кажа мой бацька

Потым нешта пішчыць
уздымаецца і падае з вышыні
доўгага залатанага вусціша
магчыма рахманы рык жывёлы мо каровы
у радавых сутычках альбо вельмі дрэнная статыка
якую мне цяжка стрываць

Мой бацька круціць ручку ў бок
самага цэнтра болю прасейвае
ўсё зноў і зноў і знутры
гучыць мужчынскі голас
ясны як звон

Мужчына
можа адзіны чалавек які прачнуўся
у горадзе Севернага Саскачэвана

Мой бацька і чалавек
абменьваюцца імёнамі
даюць справаздачу адзін аднаму аб сіле сігналу
і нешта гавораць пра надвор'е
у сваёй краіне. Гэтага здаецца
дастаткова

Часам
паддаючыся розным імкненням
мой бацька круціць ручку
і проста слухае


*
Па словах майго бацькі

згубленыя сігналы кружаць вакол зямлі
пакуль хто-небудзь як мае быць іх не прыме.

Калі мой бацька чуе адзін з такіх сігналаў
а ён звычайна чуе — часта — падчас маладзіка
альбо калі сумуе, усё што ён павінен зрабіць
назваць пазыўны чалавека
а потым сказаць

«ZL4BY, прыём».

Гэтага дастаткова.


*
Вось пакой з драўлянай падлогай.
Вось вайсковы доктар
і стол.

Мой дзядзька Берці ідзе ў напрамку
стала. Ён не адчувае Доўгу
як кажуць другія мужчыны.
Ён адчувае [слова на ідыш]
што перакладаецца літаральна як
Падзяка-за-тое-што-
далі-месца-пажыць.


*
Худы фармацэўт
Які быў падобны да майго пляменніка
Памёр ад грыпу ў бальніцы Рэйсхорс
Трэнтам дзясятага лістапада
1918-га

29
6,5 футаў
10 стоўн
Шатэн
Шэрыя
34 цалей
35 цалей
Белая
Габрэй
Пазнакі якія зазначаюць прыроджаныя асаблівасці: адсутнічаюць

Літаральнае дрэва жыцця.


*
Калі мой сын быў падлеткам
у маёй галаве нарадзілася руская думка
калі прыйдзе вайна я адрэжу
указальны палец яго правай рукі
каб ён зрабіўся няздольным ваяваць.
Частка мяне якая наведвае
бальніцы правяла б ампутацыю.
Мне было б усё роўна калі б ён стаў мяне ненавідзець
за тое што я зрабіла.
Мне можа нават было б прыемна.
Да гэтага моманту я ведала што ён амаль
дарослы і калі б я не адрэзала яму палец
або стрэліла яму ў нагу ён далучыўся б.
Нават калі б баяўся.
Нават калі б лічыў гэта бессэнсоўным.
Зараз ён мужчына і я прашу яго
несці маю валізу.


*
Хасідская гісторыя можа пачацца з дрэў і праблемы

Аднойчы ў Польшчы
ці ў любой іншай краіне з чорнымі дрэвамі
яўрэйскай дзяўчыне
патрэбна было стаць кімсьці іншым.

увабраць у сябе ваду і героя з подзвігам

Яна купіла чужую вопратку
якую схавала пад каменнем
каля глыбокай кудры ў лесе.

І аднойчы пайшла туды
пераапранулася
і знікла.

што можа цудоўным чынам прывесці да звычайных наступстваў

Першы дзень
плыла міма рыфа Барэта
і бачыла пагоркі і дамы.

Першае лета
было маладым хлопцам.
Больш нікім.
І слоў не было.

зноў з'яўляюцца дрэвы

Першы дом
за ім пагорак пакрыты дрэвамі.
Ён завязаў матузок для памытага адзення. Прасціны
надзімаліся на гэтай вяроўцы
нібы ветразі.

і заканчваецца усё ветрам які лунае над вадой


*
Мы ідзём пасярод дарогі.

На выгане раскіданы купкі кіпарысаў чорныя
на фоне доўгага заходу. Пад дрэвамі спяць авечкі.
Іншыя авечкі крычаць і нахіляюць галовы. Слабы свет робіць
іх зрэнкі чужародна-блакітнымі.

Магілы гавораць
што мужчыны і жанчыны памерлі
ў пажарах
ад холаду
ад туберкулёзу
без пакаяння

знайшоўшы Бога на божай пасцелі

за выключэннем кітайцаў
страчаных дзяцей
тых хто хадзіў на войны
тых каго апекавалі святары
тых хто знайшоў грошы на магілы

і аддаў перавагу быць пахаванымі згодна канфесіі.


*
Яшчэ да таго як смерць далучылася да перформансу
ён заўсёды прымушаў натоўп чакаць.
І толькі тады калі першыя нецярпліўцы пакідалі тэатр
з'яўляўся

з усмешкай
у касцюме-тройцы
альбо голы
мокры і слабы

у залежнасці...

Аднойчы
выкапаны з магілы
пасля дробату як і дамаўляліся
пасля грукатання і
ляманту
Гудзіні сказаў:
Зямля занадта цяжкая.


*
Калі я кажу слова цягнік, я маю на ўвазе
рухавікі, пасажырскія і грузавыя вагоны,
змяю на высокім пагорку, выбліск
святла з вокнаў вагона,
паласатую руку і цінь-цінь-цінь
скрыжавання; павольны у-у-у таварнага цягніка
у тых месцах, куды цяпер ніхто не едзе.
Калі я кажу слова цягнік, я маю на ўвазе
трыумф пачуццяў.

Дарагі мілы Гары