Марына Хоббель – пісьменніца, перакладчыца і рэдактарка. Нарадзілася ў Мінску, Беларусь, пераехала ў Нарвегію ў 2003 годзе. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, кандыдат філалагічных навук, магістр гісторыі культуры універсітэта Осла. Піша на рускай, беларускай і нарвежскай мовах.

Перакладчык паэзіі і прозы з украінскай, беларускай і рускай моў на нарвежскую і з нарвежскай на беларускую і рускую, сярод апошніх перакладаў на нарвежскую «Музей покинутих секретів» Оксаны Забужко і «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец. Сярод перакладзеных паэтаў – украінскія Юлія Мусакоўска, Ія Ківа, Алег Коцараў ды іншыя, беларускія Дзмітрый Строцаў, Таня Скарынкіна, Юлія Цімафеева, Альгерд Бахарэвіч, Вера Бурлак, Юлій Ільюшчанка ды іншыя.

Аўтарка дзвюх кніг прозы на рускай мове: «Великий материализатор» (2002) і «Бабочка, бедный листочек» (2012). Аповесці, апавяданні, вершы, артыкулы і пераклады публікаваліся ў электронных і папяровых выданнях Беларусі, Нарвегіі, Швецыі, ЗША, Расіі, Казахстана.

Марына Хоббель