Лусінэ Маскалюнец

Нарадзілася ў Оршы 13 траўня 1995 года. Пяць гадоў жыла і вучылася ў Мінску, за гэты час беспаваротна ў яго закахалася.

З 2017 года жыве ў Празе, дзе атрымала чарговую ступень непатрэбнай эканамічнай адукацыі. Працуе ў кінатэатры з васьмідзесяцігадовай гісторыяй і найпрыгажэйшым неонам у горадзе (для душы) і на аўтамабільным заводзе (для рэнты і вандровак).

Скончыла "Школу маладога пісьменніка". Друкавалася ў часопісе "Дзеяслоў".

Публікацыі Лусінэ Маскалюнец у часопісе "Taubin":