Шведская паэтка-перформерка і spoken word artist. У 2023 годзе заняла 2-ое месца на чэмпіянаце Швецыі ў паэтычным слэме. З'яўляецца чалкіняй дзвюх паэтычных асацыяцый у Упсале. Адна з іх займаецца арганізацыяй адкрытых выступаў, а другая - выступае за моўную разнастайнасць сярод маладых паэтаў і паэтак.

Апошнім часам працуе над вусным маналогам, у якім спрабуе намацаць мяжу паміж паэзіяй і музыкай.
Інгрыд Стэнлунд