Уладзімір Свідзінскі

Украінскі паэт і перакладчык эпохі "Растралянага адраджэння".

Першы зборнік паэзіі быў надрукаваны ў 1922 годзе. Паэт даволі мала пісаў і друкаваўся. Мяркуючы па той паэзіі, што засталася, ён быў даволі патрабавальным да сябе і адасобленым ад сучаснага яму літаратурнага працэсу. Таямнічасць творчай асобы і адчужанасць былі прычынай досыць негатыўнага стаўлення да паэзіі Свідзінскага з боку крытыкі, якая за савецкім часам выконвала ролю цэнзара. Гэта, у сваю чаргу, абмяжоўвала кола патэнцыйных чытачоў паэта. Камернасць, інтымнасць, шчырасць — тое станоўчае, што крытыкі адзначылі ў сваіх рэцэнзіях.

У адрозненне ад першага зборніка, які крытыкі часткова, але ўхвалілі, другі зборнік "Вересень" (1927) атрымаў негатыўныя водгукі. Крытык Якаў Саўчанка зазначаў, што паэт спазніўся на шмат гадоў.
У 1940 годзе выходзіць апошні прыжыццёвы зборнік аўтара — “Поезії”. Цікава, што шмат вершаў, якія Уладзімір Свідзінскі падрыхтаваў да друку, у зборнік не ўвайшлі.

Што тычыцца перакладчыцкай дзейнасці, то Свідзінскі перакладаў Гесіёда, Эзопа, Авідзія, Арыстафана, а таксама са швейцарскай, іспанскай, грузінскай, беларускай, французскай, яўрэйскай, рускай, ромскай і польскай моў.
У 1839 годзе асобным выданнем выйшлі яго пераклады камедый Арыстафана.

Паэт трагічна загінуў у 1941 годзе. Ён быў арыштаваны НКУСам за "антысавецкую агітацыю". Паэт быў спалены разам з іншымі арыштаванымі, відавочна, у вёсцы Бутыркі, Уразоўскага раёна, Курскай вобласці.
У полымі згарэлі і рукапісы ненадрукаваных твораў. Вялікі рукапіс ненадрукаванай паэзіі "Медобір" (яго склалі творы, што не ўвайшлі ў “Поезії”) быў вывезены за мяжу паэтам Олексам Веретенченкам.



Публікацыі Уладзіміра Свідзінскага ў часопісе "Taubin":