Нарадзілася ў Гомелі, скончыла Гомельскі абласны ліцэй, вучыцца на біялагічным факультэце БДУ.

Пісаць пачала яшчэ ў школе і не змагла кінуць дагэтуль.

Сузаснавальніца ініцыятывы "Eve’s daughters", створанай у пачатку 2020 года жанчынамі і для жанчын. У межах ініцыятывы ладзяцца мерапрыемствы, лекцыі і воркшопы ў сферах фемінізму, беларускай культуры, экалогіі і роўнасці.

Валанцёрка праекта "OpShop" у Гомелі, які займаецца дапамогай дзецям з сацыяльна-педагагічных устаноў, праводзіць сустрэчы, накіраваныя на развіцце эмацыйнага інтэлекту. Скончыла курс ад "Экашколы" ("Ecoidea").
Публікацыі Лізы Веснінай у часопісе "Taubin":
Ліза Весніна