Зміцер Захарэвіч

Паэт, бард.

Нарадзіўся ў 1980 годзе ў Менску. Скончыў гістарычны факультэт і ваенную кафедру БДУ. Служыў афіцэрам у органах пагранічнай службы.

Вершы шматкроць друкаваліся ў беларускай перыёдыцы, а таксама ва Украіне і Польшчы, перакладаліся на англійскую, іспанскую, украінскую і французскую мовы. Неаднаразова ўдзельнічаў у літаратурных форумах і бардаўскіх фэстах у Беларусі і ў Украіне.

Лаўрэат "Фэсту аднаго верша" (2015) і грамадскага творчачага конкурсу "Курапаты – Народны Мемарыял" у намінацыі "Літаратурны твор" (2017).

Жыве ў Менску.

Публікацыі Змітра Захарэвіча ў часопісе "TAǓBIN":