Макс Эрман


Макс Эрман (Max Ehrmann; 26 верасня 1872 года - 9 верасня 1945 года) - амерыканскі пісьменнік і паэт, адвакат з Тэрэ-Хот (Індыяна, ЗША), вядомы сваім вершам у прозе 1927 года "Desiderata" (лац. “жаданае”). Часта пісаў сачыненні на духоўныя тэмы.

Эрман меў нямецкае паходжанне: яго бацькі эмігравалі з Баварыі ў 1840-х гадах. Адукацыю Макс Эрман атрымаў у школе Тэрэ-Хот і нямецкай метадысцкай царкве.

Ступень бакалаўра ў англійскай мове Эрман атрымаў у 1894 год ва Універсітэце Дэ Поу. Быў рэдактарам універсітэцкай газеты Depauw Weekly.

Пасля гэтага Эрман вывучаў філасофію і права ў Гарвардскім універсітэце, дзе прыкладна ў 1896 годзе быў рэдактарам нацыянальнага часопіса братэрства Дэльта-Таў-Дэльта The Rainbow.

У 1898 годзе Эрман вярнуўся ў родны горад Тэрэ-Хот і адкрыў юрыдычную практыку. Ён атрымаў пасаду намесніка акруговага пракурора ў акрузе Віга (Індыяна), і займаў яе на працягу 2 гадоў. Пасля працаваў у сямейным мясным бізнэсе і ў кампаніі па вытворчасці працоўнага адзення Ehrmann Manufacturing Company. Ва ўзросце 40 гадоў пакінуў бізнэс, каб прысвяціць сябе літаратуры. Свой самы вядомы твор, верш у прозе “Desiderata”, ён напісаў у 54 гады, але папулярным ён стаў толькі пасля смерці аўтара.

Эрман памёр у 1945 годзе і пахаваны на могілках у Тэрэ-Хот у Індыяне.

У 2010 годзе горад ушанаваў памяць Эрмана, устанавіўшы яго бронзавую статую у натуральную велічыню працы Біла Вульфа. Эрман сядзіць на лаўцы ў цэнтры горада, з асадкай у руцэ і запісной кніжкай на каленях. На мемарыяльнай дошцы выгравіравана назва “Desiderata”, а ў пешаходную сцежку побач упісаны радкі з верша. Скульптура ўваходзіць у калекцыю Art Spaces, Inc. - Wabash Valley Outdoor Sculpture Collection. Art Spaces таксама праводзіць штогадовы паэтычны конкурс імя Макса Эрмана.

Публікацыі Макса Эрмана у часопісе "Taubin":