
Дзяніс Трусаў — паэт, музыкант і празаік з Гародні. Нарадзіўся ў 1978 годзе.
Першыя публікацыі з’явіліся ў гарадзенскіх газетах “Моладзевы Кур’ер” і “Вечаровая Гародня”. У 1996 годзе выйшла складанка вершаў ў брашурцы Гарадзенскага Універсітэта. Пасля заканчэння ўніверсітэта, у 2000 годзе, з’ехаў жыць і працаваць у Польшчу. У 2001 годзе вершы Трусава, перакладзеныя на польскую мову Янам Леанчуком, былі надрукаваны ў альманаху EPEA (Беласток).
Наступнай кнігай была складанка паэзіі пад псеўданімам Дзіна Мележ (Гародня, 2008). Потым у 2019 годзе ў выдавецтве Галіяфы выйшла складанка аповедаў “Про Мутю”, а ў 2021 у тым жа выдавецтве была надрукавана кніга-складанка малой прозы (разам з музычным альбомам, даступным на старонках выдання ў выглядзе QR-кодаў) на беларускай мове пад назвай “Слоў моб“.
У 2023 пад рэдакцыяй Георгія Барташа выйшаў раман “Боў і мерць у Хротне” — як у папяровай версіі (Гародня, ЮрСа Прынт), гэтак і ў лічбавай (выдавецтва Логвінаў).
Публікацыі Дзяніса Трусава ў часопісе “TAŬBIN”: