TAŬBIN

Ева Арлова

Біяграфія перакладчыцы і публіцысткі

Перакладчыца, публіцыстка.

Нарадзілася ў 1990 годзе ў Чарнігаве, вывучала беларускую мову і літаратуру ў Кіеўскім нацыянальным універсітэце імя Тараса Шаўчэнкі. Любоў да беларускай мовы ёй прывілі бабуля і дзядуля з беларускага Палесся, куды бацькі часта адвозілі Еву на летнія вакацыі. І, напэўна, таму ў 2020 годзе, у чарговы раз натхніўшыся беларусамі і іх гісторыяй, яна пераехала ў Менск, дзе пачала працаваць у “Новым Часе”, а таксама пісала публіцыстыку для некаторых іншых беларускіх выданняў.

Пасля лютага 2022 года праз падтрымку рэжымам Лукашэнкі расейскай агрэсіі супраць Украіны была вымушаная з’ехаць у Польшчу, дзе цяпер жыве, працуе і перакладае — у асноўным, з украінскай. З тэм, якія цікавяць — Розстріляне Відродження, рэпрэсіі, украінскі і беларускі супраціў.

Публікацыі Евы Арловай у часопісе “TAŬBIN”:

Барабан жальбы

Пераклады вершаў украінскага паэта “расстралянага адраджэння” Геа Шкурупія
Scroll to Top

Discover more from TAŬBIN

Subscribe now to keep reading and get access to the full archive.

Continue reading