Дуброўскі-Сарочанкаў Алесь (Аляксандр Уладзіміравіч Дуброўскі) – паэт, філолаг, тэолаг.
Нарадзіўся ў 1976 г. у Навагрудку. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура”, магістратуру і аспірантуру па кафедры тэорыі літаратуры, а таксама Тэалагічны інстытут Саюза хрысціян веры евангельскай у Рэспубліцы Беларусь. Кандыдат філалагічных навук, доктар тэалогіі (ступень прысуджана Тэалагічнай семінарыяй св. Яна Хрызастома, Медэльін, Калумбія), дацэнт, прэсвітар.
Вершы друкаваліся ў газетах і часопісах “Чырвоная змена” (першая публікацыя — 1992 г.), “ЛіМ”, “Першацвет”, “Бярозка”, “Маладосць”, “Дзеяслоў”, “Полымя”, “Нёман” і інш., перакладаліся на рускую і італьянскую мовы.
Аўтар кніг паэзіі “Паміж небам і багнаю” (1997), “Эстэтыка маўчання” (2011), “На тонкай нітачцы” (2021), “Літургія часу” (2023), “Пешшу” (2025), “Каляндар на імгненне” (2026), манаграфіі “Паэтыка Рыгора Барадуліна: рытмічная арганізацыя верша” (2006), зборнікаў багаслоўскіх даследаванняў і рэлігійнай публіцыстыкі.
Лаўрэат літаратурнай прэміі “Залаты апостраф” (2023). Пераможца “Фэсту аднаго верша” (2024).
Публікацыі Алеся Дуброўскага-Сарочанкава ў часопісе “TAŬBIN”: